Ніва № 41 (2735), 12 кастрычніка 2008 г.

Музей ля дарогі

М.В.

Яшчэ, здаецца, сцены аддаюць дзіцячыя галасы, якія ўбіралі ў сябе дзесяцігоддзямі. Яшчэ ўчора тут былі гоман, смех, тузаніна, часам слёзы, адным словам — жыццё. Сёння парты, крэслы, дошкі і падлогу ў цёмных калідорах пакрывае тоўсты слой пылу. У коміне завяліся непаседы-галкі, вецер скідае па адной дахоўцы з даху, у шчытавой сцяне абарваліся дзве шалёўкі, чыясьці рука метка шпурнула камень у фортачку акна... Тыповы абразок у беларускай падляшскай вёсцы, са школай у цэнтры, пачатку ХХІ стагоддзя.

Такі сцэнарый меў поўнае права ажыццявіцца і ў Рыбалах, дзе апошні школьны званок празвінеў у чэрвені 2007 года. Жменьку дзяцей, якая засталася ў навакольных вёсках, сталі вазіць у Заблудаў. Свая школа стала непатрэбнай. На шчасце не ўсім!

Ідэю, што зрабіць з будынкам, каб і надалей служыў народу, хоцькі-няхоцькі паддалі настаўнікі, якія ў апошнія гады існавання школы стварылі куточак мясцовай культурна-этнаграфічнай спадчыны. „Трэба сабраць больш экспанатаў, якія яшчэ нядаўна былі неад’емнай часткай вясковага жыцця, а сёння часцяком гніюць-ржавеюць нікому непатрэбныя і стварыць музей колішняга побыту тутэйшых сялян”, — да такой высновы прыйшлі настаяцель праваслаўнага прыхода ў Рыбалах а. Рыгор Сасна і дырэктар Вясковага дома культуры Лідзія Мартынюк. На такое прызначэнне былой школы пагадзілася адміністрацыя Заблудаўскакй гміны. Засталося „толькі” задуму пераўтварыць у рэальны быт.

Бацюшка звярнуўся ў царкве да вернікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF