Ніва № 41 (2735), 12 кастрычніка 2008 г.

У пошуках слядоў Адама Бычкоўскага

Сяргей ЧЫГРЫН

Шукаючы звесткі пра беларусаў, якія былі родам з Беласточчыны, даўно мяне зацікавіла асоба Адама Бычкоўскага — беларускага грамадскага актывіста, арганізатара і першага старшыні Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, адваката і драматурга.

Першыя звесткі пра яго апублікавала Зоська Верас у „Беларускім календары 1981”, калі распавядала пра стварэнне Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Зоська Верас прыгадала восень 1909 года, калі ў маленькім памяшканні Францішка Грынкевіча ў Бернардынскіх мурах у Гародні сабралася невялікая грамадка моладзі. Гэта быў арганізацыйны сход беларускага гуртка. „Былі там гімназісты апошніх класаў: Адам Бычкоўскі (дваюрадны брат рэдактара віленскага „Беларуса” Антона Бычкоўскага), Ф. Эйсмант, П. Алексюк, сёстры Ганна і Марыя Салянкі, Галена Шэгідэвічанка (ужо закончыўшыя школы) і я — Людвіка Сівіцкая, вучаніца шостага класа. Абмеркавалі патрэбу стварэння сваёй арганізацыі, узгоднілі яе назву: Гродзенскі гурток беларускай моладзі (ГГБМ), абдумалі, якую зрабіць пячатку і выбралі праўленне („урад”) гуртка ў складзе: А. Бычкоўскі — старшыня, П. Алексюк — намеснік старшыні, З. Абрамовіч — сакратар і Л. Сівіцкая — бібліятэкар”, — згадвае Зоська Верас. Далей яна піша пра тое, як гурток выступаў у вёсцы Бяляны на Сакольшчыне. Там Адам Бычкоўскі прачытаў даклад на тэму „Адгалосак душы беларускага народу ў яго песнях, казках і легендах”, потым артысты паказалі спектакль „Модны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF