Ніва № 41 (2735), 12 кастрычніка 2008 г.

Памяці Лукі Дзекуць-Малея, які нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 г. у Слоніме, „Хоць памёр, жыць будзе”

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Колькі разоў праязджаю праз цэнтр Гданьска, заўсёды кідаецца мне ў вочы ўказальнік з вуліцай Лукі Дзекуця-Малея. Аднойчы нехта для жарту павярнуў яго ў напрамку вуліцы ген. Дамброўскага, большай і важнейшай, якая названая, здаецца, пасля ІІ сусветнай вайны. Пры гэтай вуліцы менавіта і знайшоў у пасляваенны час прытулак баптысцкі прэсвітар Лука Дзекуць-Малей са сваімі братамі і сёстрамі ў веры. Сумеў ён згуртаваць іх вакол сябе і заснаваць царкву хрысціян-баптыстаў. Арганізацыйныя здольнасці былі ў яго здаўна. Шкада, што абставіны так склаліся, што мог іх праяўляць на рэлігійнай, а не на нацыянальнай ніве. Інтэграваць беларусаў яму строга забаранялася з 1919 г., калі раптам Гродна апынулася пад польскай уладай. Ён, як беларускі настаўнік, вымушаны быў адтуль з’ехаць у Брэст, праўдападобна з агаворкай, што не будзе займацца беларускай дзейнасцю. Брэст — не цэнтр Беларусі і менш беларускае месца чым Гродна, якое пасля І сусветнай вайны рыхтавалася на горад з польскім, а не беларускім абліччам. Для палякаў Лука Дзекуць-Малей падаўся беларускім нацыяналістам і выжылі яго з Гродзеншчыны на Палессе. А тут жа меў за сабой вопыт беларускага настаўніка і БНРаўскага камісара на акругу Крынкі — Лунна. У 1918 г. арганізаваў беларускую школу ў Крынках. У асяроддзі брэсцкіх баптыстаў захавалася калекцыя здымкаў, сярод якіх — група (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF