Ніва № 41 (2735), 12 кастрычніка 2008 г.

Ахоўваць людзей і пушчу

Аляксей МАРОЗ

Калі гутарка аб ахове Белавежскай пушчы ў цэлым, то павінна яна адбывацца паралельна з дыскусіяй аб дапамозе людзям, пражываючым у пушчы і наваколлі ды забеспячэнні іх правоў на годнае жыццё, згоднае з натурай. Была б гэта падзяка для мясцовага насельніцтва, якое ад вякоў зберагала Белавежскую пушчу. Калі б не было драпежніцкай палітыкі нямецкіх акупантаў, непрадуманых і шкодных рашэнняў польскага ўрада ў міжваенны перыяд і каб больш ашчадна і прадумана вялася высечка пушчанскіх дрэў пры народнай уладзе, дык зараз намнога больш захавалася б старадаўняга дрэвастою і без асаблівых забарон мясцовае насельніцтва магло б карыстацца суседнім лесам. Якраз да гэтых дзеянняў з мінулага падыходзіць прымаўка „вінаватыя паны, а церпяць гаспадары”. Зараз мясцовае насельніцтва штораз больш насцярожана глядзіць на новыя ўказанні і забароны, датычныя распаложанага непадалёк ад іх сяліб лесу. Выдатная большасць пушчанскіх людзей выказваецца супраць павелічэння нацыянальнага парку на ўсю тэрыторыю Белавежскай пушчы. Жыхары Нараўчанскай гміны звяртаюць увагу на пагрозы для іх саміх, пушчанскай флоры і фаўне, якія можна абмежаваць або і ліквідаваць без пашырэння нацыянальнага парку.

Цыстэрны толькі ноччу

Калі масмедыі, а за імі і экалагічныя арганізацыі паднялі шум у справе будовы нафтабазы побач вёскі Лясная, насельніцтва Нараўчанскай гміны гаварыла таксама пра небяспеку для людзей і лесу ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF