Ніва № 41 (2735), 12 кастрычніка 2008 г.

Узыходзячы Беласток

Міра ЛУКША

Вось знак найфайнейшага горада — у цэнтры ягоны кшталт (нагадваючы першую Рэч Паспалітую!), наўкол сонечнае праменне хвалы, завершанае пунктам клічніка. Паўгода кракаўская рэкламная фірма „Эскадра” абмяркоўвала і дапрацоўвала гэты знак, які мае быць сутнасцю Беластока, горада, дзе хочацца і варта жыць.

Ад 1 кастрычніка Беласток мае асацыявацца з гэтым знакам, які, як кажа Матэвуш Змысьлёны, крэатыўны дырэктар піярнай групы, вельмі ім удаўся (штомесячнік „Прэсс” таксама прылічыў яго да 10 найлепшых знакаў у Польшчы). Беластоцкае сонейка — найлепшае ва ўсёй краіне! Цяпер яно паявіцца і на важных, і больш прыватных, свойскіх рэчах. Рушыла таксама прамацыйная кампанія, якой відным знакам з’яўляюцца свойскія зоркі. Абутыя ў спартыўныя „трампачкі”, аздобленыя ў золата-амарантавыя пасачкі. Ніякія не „цэлебрыты”, а звычайныя жыхары Беластока. Габрыель Пятроўскі — танцор, Марыюш Гогаль — футбаліст маладой „Ягелоніі”, наймалодшы дэбютант у экстра-класе, Марцін Майсюшка — малады лекар, навуковец, лаўрэат узнагароды „Палітыкі”, які выбраў кар’еру ў краіне, Іаланта Шчыгел-Рагоўская — вядомая з публікацый пра гісторыю Беластока, Славамір Майсюшка — архітэктар, журналіст і аніматар культуры, Марыя Дзенгялеўская — флейтыстка. Адным словам — Актыўныя Грамадзяне. Трымаюць яны ў руках знак тыпу „Я — лагатып — Беласток”. А на асобных банерах кажуць яны пра тое, што ў іх на сэрцы: „Мая мара? Зайграць з Барселонай на новым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF