Ніва № 41 (2735), 12 кастрычніка 2008 г.

Гульні скончыліся

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ну вось і скончылася беларуская нацыянальная гульня пад назвай „выбары”. Пра ўладу пісаць зусім не хочацца, бо яе асноўнае заданне, што засведчылі свае і міжнародныя незалежныя назіральнікі, цягам астатніх чатырнаццаці гадоў адно — уцягнуць у сістэму фальшавання як мага больш людзей, стварыць сістэму кругавой парукі. Тут усё зразумела, прынамсі для тых, хто чытае хоць бы адну незалежную газету хоць бы раз у год. Дадзены мой артыкул будзе досыць эмацыйным заклікам да людзей, якія прыналежаць да сістэмнай апазіцыі, хоць у існаванне такой многія ўжо не вераць.

Шаноўныя сябры! Калі вам зусім пераклініла мазгі на мінулай кампаніі, пастарайцеся зірнуць на свет цвярозым паглядам. Паглядзіце ў чыстыя вочы сваіх малых дзяцей, ці ўнукаў! Укленчыце хоць раз у жыцці, хто даўно гэтага не рабіў, ці дагэтуль такога не рабіў ніколі, перад абразамі. Патрывожце ўрэшце сваё сумленне, якое ёсць у кожнага чалавека, незалежна ад яго палітычных поглядаў і прынцыпаў. Над краінай навісла страшэнная небяспека — пабудова атамнай станцыі, якая паводле хлуслівай прапаганды прамаскоўскай улады, што засядае ў Мінску, нібыта мусіць забяспечыць эканамічную бяспеку нашай дзяржавы.

Першае, што могуць зрабіць аб’яднаныя дэмакратычныя сілы цяпер — гэта скласці адкрыты зварот да чалавека, які сёння называе сябе прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыйных мірных шляхоў змены ўлады практычна не засталося. Таму трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF