Ніва № 41 (2735), 12 кастрычніка 2008 г.

Зубрыная печань і беларускія выбары

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб выбарах у Палату прадстаўнікоў беларускага парламента (28 верасня 2008 г.) пачало быць сапраўды гучна ў Польшчы ўжо 12 верасня, калі ў Віскулях у Белавежскай пушчы — як гэта назвалі — дайшло да пераломнага спаткання міністраў замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і Беларусі Сяргея Мартынава. Міністр Сікорскі пасля гэтай сустрэчы запэўніваў журналістаў:

— Прыйшоў час прыкмеціць пазітыўныя змены ў беларускай палітыцы і на добрыя ініцыятывы адказваць добрымі ініцыятывамі.

Абвяшчаў так у аэрапорце ў Варшаве пасля вяртання з Віскулёў з больш чым паўтарагадзінным спазненнем, што тлумачыў беларускай гасціннасцю: „Беларуская самагонка ды зубрыная пячонка — цікавы досвед”.

Паміж спатканнем у Віскулях і выбарамі 28 верасня „Ніва” дамаўлялася на інтэрв’ю з міністрам Сікорскім так, каб паказалася яно ў перадвыбарчы тыдзень. Згодна з гарантыяй прэс-сакратара МЗС Пятра Пашкоўскага мела да яго дайсці ў г.зв. апошнюю хвіліну. У дамоўлены дзень, у чарговы раз, пазванілі мы пану прэс-сакратару. Пачулі: „Гэта вельмі добрая ідэя, варта, каб гэтая размова паказалася. Але сустрэча можа адбыцца позна папоўдні”.

З надзеяй рушылі мы чыгункай у Варшаву, каб выпадкова з за гэтак званых часапрасторавых цяжкасцей не прапусціць такую магчымасць. Калі цягнік ужо стаяў на станцыі Варшава-Усходняя, мы яшчэ раз пазванілі прэс-сакратару Пашкоўскаму.

— У мяне для вас прыкрая вестка. Пан (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF