Ніва № 40 (2734), 5 кастрычніка 2008 г.

А я люблю восень і гук гітары...

Юрка БУЙНЮК

Я вельмі любю музыку. Пасля паэзіі гэта маё другое зацікаўленне. Вельмі шкадую, што правёўшы дзяцінства ды частку маладосці ў вёсцы, не меў я шчасця закончыць музычнай школы. Ужо змалку гуляў з сябрамі-аднавяскоўцамі ў гурт. Асабліва люблю гітару. Люблю слухаць, як хтосьці прыгожа іграе на гэтым інструменце. Гітары ёсць розныя: электрагітары, класічныя з нейлонавымі струнамі, але я асабліва люблю акустычныя гітары са сталёвымі струнамі, бо гук з такіх струн вельмі выразны. Пражываючы пяць гадоў маёй вучобы ва ўніверсітэце ў студэнцкім інтэрнаце ў Беластоку я наслухаўся, як чароўна можа гучаць акустычная гітара на калідоры інтэрната, а прытым як дружна спяваецца з сябрамі вядомыя песні. А спявалася розныя! Падабаліся беларускія, украінскія ды рускія народныя песні, вядомыя ўсіх маладым на Беласточчыне. Даспадобы мне былі песні вядомых польскіх рок гуртоў Lady Pank, Dżem, Kukiz i Piersi, Perfect, Big Cyc, Oddział Zamknięty, Chłopcy z Placu Broni. Аднак вельмі хацелася навучыцца зайграць самастойна штосьці з за ўсходняй мяжы: беларускіх, украінскіх ці расійскіх рок-гутоў такіх як Н.Р.М., Уліс, B:N:, J-Mors або ўкраінскіх: Океан Эльзы, Друга Ріка, Горпына, Воплі Відоплясова, Фліт, Бэркут і многа іншых. З расійскіх мне вельмі падабаецца Любэ. Расійскія гурты, якія мне таксама падабаліся гэта: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF