Ніва № 40 (2734), 5 кастрычніка 2008 г.

Патомны лесавод пушчы

Таіса СКУРАТАВА

Ён ахоўваў сосны, пасаджаныя дзедам і прадзедам. Цяпер яго дзеці зберагаюць пушчу для будучых нашчадкаў.

У дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі захоўваецца запіска кіраўніка дзяржаўнай маёмасцю Гродзенскай губерні на імя гродзенскага губернатара, пазначаная датай 12 студзеня 1872 года. У ёй царскі чыноўнік паведамляе аб праведзеным зімовым уліку зуброў у Белавежскай пушчы і наяўнасці 429 старых і 31 маладога зуброў. Аховай зуброў займаўся прадзед героя сённяшняга нарыса.

Роўна праз сто гадоў у студзені 1972 года газета „Правда” на прыкладзе Нікарскага лясніцтва расказала аб тым, як у Белавежскай пушчы клапоцяцца пра ахову зуброў. Суровая зіма — гэта заўсёды выпрабаванне для жыхароў лесу, аднак клопат чалавека пра дзікіх жывёл дапамагае ім не толькі выжыць, але і даць паўнацэннае патомства.

Героем свайго артыкула маскоўскі журналіст самай галоўнай газеты СССР невыпадкова выбраў ляснічага Яўгена Уладзіміравіча Лукшу, праўнука царскага лесніка. Малады кіраўнік так арганізаваў работу зімовых сталовых і догляд жывёлы, што моцныя маразы і вялікі снег не сталі перашкодай для іх. На тым даўнім здымку Яўген Лукша зняты з гадавалым сынам на руках. Тады ён толькі марыў, каб яго першынец пайшоў бацькоўскай дарогай. Так і сказаў аб гэтым карэспандэнту.

Прайшло без малага 40 гадоў. Сёння яго старэйшы сын Уладзімір Яўгенавіч Лукша працуе ляснічым суседняга Ясеньскага лясніцтва і, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF