Ніва № 40 (2734), 5 кастрычніка 2008 г.

Дзядзька Кастусь з Крушынян

Міра ЛУКША

Калісь у „Ніву” прыяздждаў як на свята невялічкі чалавек, пры якім не бачылася яго росту. Гэта быў госць з Крушынян, Крынкаўскай гміны, чытачам вядомы як дзядзька Кастусь, Канстанцін Пятэльскі, карэспандэнт і час ад часу паэт. А гэты невысокі чалавек быў не такі і невялікі! Вядомы ён быў як грамадскі дзеяч, радны, каваль, пажарнік, да таго і цудатоворца! Падкаваў ён не аднаго каня, наладзіў не адзін плуг і воз у наваколлі Крушынян, паставіў на ногі не аднаго чалавека. Замаўляў ружу, выводзіў з людзей цяжкія нямогласці, з якімі не давалі рады дахтары і іншыя народныя лекары. Калі канчаў свой век, сам страціў уладу ў нагах. Пабраў нямогласці іншых на сябе, і фізічныя, і духовыя, аддаў сябе людзям гэты чысты і праведны чалавек з вёскі Крушыняны. Таму яго памятаюць у роднай вёсцы Пятэльскіх — Крушынянах, якая — на ружы вятроў з усходу і з захаду. Пра яе кажуць, што яна — вёска чатырох культур. Прыедзеш у яе цяпер у людны фэставы дзень і не ведаеш, хто тут тутэйшы беларус або татар, а хто прыезджы.

Ідучы да дзядзькі Кастуся Пятэльскага, пра якога ведаем, што няма яго ўжо ў жывых, распытваю пра яго сям’ю ў шматтысячным тлуме гасцей, што прыехалі на татарскі уік-энд. Там хто гуляе, хто будуе студню ці рамантуе прыгожыя хаты. Не ўмерлі Крушыняны, прынамсі ў святочны летні дзень. Усё ж з тлуму вылаўліваю тутэйшых. А яны і кажуць: жыве ў Крушынянах старэнькая жонка дзядзькі Кастуся Галена, і сын Янка з дачкою (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF