Ніва № 40 (2734), 5 кастрычніка 2008 г.

Нафтабаза ці бомба запаволенага дзеяння?

Аляксей МАРОЗ

Калі 20 верасня газета „Dziennik” напісала, што непадалёк ад вёскі Лясная, распаложанай паміж Нараўкай і Семяноўкай, расійскі канцэрн „Лукойл” хоча на 25 гектарах зямлі збудаваць велізарную паліўную базу, якую складала б прынамсі 20 умяшчальнікаў на бензін, газ і аўтол, а самыя вялікія рэзервуары маглі б памесціць нават па 5 тысяч кубаметраў паліва, у польскіх масмедыях падняўся вялікі шум. Газета біла трывогу: „Расіяне хочуць кантраляваць польскі рынак бензінных заправак”, а ў Нараўку і Лясную з’ехаліся журналісты і аператары публічнага тэлебачання і камерцыйных тэлестанцый. Брыгада адной з іх на машыне з тэлеўстаноўкай дабралася нават да месца прадбачванай „экспансіі” расіян і непасрэдна выходзіла ў эфір, паказваючы выказванні войта Нараўчанскай гміны Мікалая Павільча і жыхароў Лясной, якіх паспрабавалі склікаць на сход, запрашаючы таксама жыхароў суседняй Альхоўкі. Паведамленні з Лясной паяўляліся таксама 20 верасня на агульнапольскім радыё і кожную гадзіну перадаваліся па Радыё Беласток. У панядзелак, 22 верасня, на першых старонках беластоцкіх газет паявіліся рэпартажы з сяла Лясная і паведамленні аб планаванай інвестыцыі. Не ведаю, ці столькі ўвагі ў польскамоўных масмедыях адвялося б праекту, які рэалізавала б нямецкае ці французскае прадпрыемства, калі б і была нейкая пагроза для аховы Белавежскай пушчы. Затое думаю, што палітычнага падтэксту не бралі пад увагу экалагічныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF