Ніва № 40 (2734), 5 кастрычніка 2008 г.

Пытанне пра сілу слабасці

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Хто ж з нас не захапляўся самой у сабе магутнасцю, энергіяй, сілай; усім гэтым, што папярэджвае пачын, дзеянне, тым, што перамагае, што заўсёды ў авангардзе; што спрычыняецца да таго, што адбываюцца змены, прыкметныя сярод нас ужо на першы пагляд вока? Тое, што кіруе працэсамі вышэй чым адзінкавага маштабу, агульнакраёвага, калі не глабальнага, калі „прамінае лік свету”.

Ці памятаюцца нам прарокі, усхваляючыя перамогу сілы, якія яўляліся ў гожым і страшэнным ХХ стагоддзі, веку таталітарызмаў гэтых як ад правага, так і левага боку, веку знішчальных сусветных войнаў; гэтыя, што абяцалі нам тысячагадовую шчаснасць усім падаючым перад магутнасцю дзяржавы, усім пакорным і напалоханым. А гэты век адыходзіць у нябыт, у распад, у міф; як усё, што было калісь магутным, вялікім, геніяльным.

У галіне літаратурнага мастацтва ці мо прамінулі беспаваротна эпохі вешчуноў, такіх як Міцкевіч, Леў Талстой ці Купала, якія стварыла, якімі захаплялася літаратурная публіка, а нават абажалі іх цэлыя народы, а якія ў штодзённым жыцці няраз праяўлялі чалавечую, таксама архічалавечую дробязнасць.

Як жа геройска, як магутна гучаць строфы твораў Фрыдрыха Ніцшэ, мысляра, што змагаўся з Богам... Тым часам з апублікаваных ягоных лістоў сябрам выхінаецца постаць хворай, слабой, перапалоханай людзіны, якой штодзённае жыццё прычыняла боль і пакуты.

Румынскі мысляр Эміль Чоран звярнуў увагу на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF