Ніва № 40 (2734), 5 кастрычніка 2008 г.

Выбары пакажуць?!

Віктар САЗОНАЎ

Як гэты артыкул будзе надрукаваны, парламенцкіх выбараў на Беларусі ўжо не будзе. Яны скончацца. Але яшчэ да іх пачатку менавіта гэтая выбарчая кампанія на Беларусі была як ніколі ахутаная туманам таямнічасці, інтрыганства і здрады.

Ад пачатку хадзілі чуткі пра дамоўленасці беларускіх улад з заходнімі палітычнымі коламі пра тое, што ў беларускім парламенце будзе некалькі апазіцыянераў. Іх проста туды прызначаць і ўключаць у агульны спіс прызначаных. Пасля правядуць няхітрую працэдуру пад назвай „выбарчы працэс” і справа зробленая. За гэта дэмакратычны Захад, які прызнае толькі справядлівыя дэмакратычныя выбары, а не прызначэнне дэпутатаў уладай, нібыта абяцаў паздымаць з Беларусі эканамічныя санкцыі і дазволіць невыязным беларускім чыноўнікам адпачываць у лепшых дамах Парыжа і Берліна.

Хтосьці верыць у тое, іншыя лічаць немажлівым. Праверыць, праўда гэта ці не, ужо засталося няшмат часу. Як гаворыцца — выбары пакажуць.

Але і на сённяшні дзень яны, выбары, ужо паказалі нашмат больш, чым можна было сабе ўявіць. Перш за ўсё паказалі жывучасць існага рэжыму. Кіраўнік беларускай дзяржавы можа дазволіць сабе паставіць ультыматум усяму Захаду, папалохаць яго, што калі выбары не будуць прызнаныя, то ён увогуле з Захадам размаўляць не будзе, і ўвесь Захад імгненна пачынае апраўдвацца перад гэтым чалавекам. Палітыкі Еўропы пачынаюць тлумачыць яму, а таксама адзін другому, самым сабе і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF