Ніва № 40 (2734), 5 кастрычніка 2008 г.

Орля на скрыжаванні светаў!

Ганна КАНДРАЦЮК

Ну, нарэшце і ў нас штосьці робіцца! — Аляксандр Ярымовіч з Орлі пад уражаннем таго, што ў апошні час дзеецца ў культуры ў Орлі. А дзеецца столькі, што адразу не спамятаеш, асабліва, калі побач вас таленавіты расказчык — Сяргей Мартыновіч, старшыня Таварыства сяброў Арлянскай зямлі. Карацей, за год сваёй дзейнасці Таварыства арганізавала тры культурныя мерапрыемствы: дзве фотавыстаўкі пра мінулае Орлі і этнаграфічную прэзентацыю гміны, зробленую са смакам і моцным інтэлектуальным зарадам. Вось і нядаўна, 20 верасня г.г., Таварыства сяброў Арлянскай зямлі і войт гміны Орля запрасілі на знакамітую фотавыстаўку пад загалоўкам „Жыхары Орлі — гісторыя і сучаснасць”. Акцыі садзейнічалі прэзентацыі двух фільмаў: „Скрыжаванне Орля” і „Руская полька”, музычныя выступленні ды сантыментальныя ўспаміны і дыскусіі ў групах.

— Год таму прыйшло яшчэ больш людзей, — успамінае Сяргей Мартыновіч, — бо тады многія арляне мелі нагоду першы раз у жыцці пабачыць інтэр’ер сінагогі. Больш за шесцьдзесят гадоў гэты самы прыгожы будынак у рэгіёне служыў складам вапны і мінеральных угнаенняў, сена, хлявом для авечак. Быццам на злосць, як дапаўненне трагічнага лёсу яўрэяў, якія да вайны складалі тут 80 працэнтаў насельніцтва. Таму, як заявіў мне Сяргей Мартыновіч, іх таварыства зробіць ўсё, каб аднавіць сінагогу і памяць пра тутэйшых яўрэяў. Не для праектаў, як гэта робіцца ў наш час, а для саміх сябе, для маладых, каб ведалі свае карані, каб ведалі хто яны, якая ў іх сіла(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF