Ніва № 39 (2733), 28 верасня 2008 г.

Капанне і пячэнне картоплі

Ніна БРУЧКО

Мінула Спаса. Пачатак верасня. Субота, на дварэ спёка, 28 градусаў. А нядаўна, пару дзён назад, ішоў цёпленькі дожджык. У лесе высыпаліся грыбы, баравічкі. Людзі хлынулі ў лес. Я таксама. Толькі два дні запозна прыехала. Хаця жара, раненька паехала ў лес. Пахадзіла па лесе, падыхала чыстым здаровым паветрам, з пару баравічкамі ды зайчыкамі ў кошыку вярнулася дахаты. Як штодня, выпіўшы каву, памчалася на веласіпедзе ў бусліную вёску Канюкі. Паабапал дарогі чарнелі пустыя палі, хаця вакол вока яшчэ цешыць зялёная, сакавітая прырода. Паветра яшчэ не асенняе, на душы радасна, толькі гнёзды буслінай вёсцы апусцелі. Буслы адляцелі, трошкі сумна. Даехаўшы, як заўсёды, да браду на рацэ Нарве, палюбаваўшыся зарэчнай панарамай, вяртаюся назад. У вёсцы амаль пуста, толькі старэйшыя жыхары акружылі прыехаўшы прадуктовы самаход. Прывітаўшыся, еду далей, мінаю крыжы ў канцы вёскі. Разглядаюся налева і направа. Амаль усюды зааранае бульбянішча, толькі з правага боку дарогі якаясь сям’я збірае картоплі. Мо з пяць чалавек. Адны поўзаюць на каленях, другія сагнуўшыся. Не відна глыбокіх барознаў, толькі раскіданыя капалкай бульбіны ляжаць наверсе. Умомант прыйшла мне думка: як добра, што я не вымушана так цяжка працаваць! І раптам азваўся ўнутраны голас: а што, забылася, як бацькам памагала, прыязджаючы штосуботу з горада?! І ў той момант мае думкі перанесліся на бацькава поле ў Плёсках.

Была цёплая субота. Раненька (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF