Ніва № 39 (2733), 28 верасня 2008 г.

Новы „HARA!dok”

Ілона КАРПЮК

Культурнае жыццё Гарадка мае прынамсі пару вымярэнняў. „Басовішча” і „Сяброўская бяседа” гэта два мерапрыемствы, дзякуючы якім гэтая мясцовасць з’яўляецца папулярнай. Беларускасць Гарадка ёсць напэўна казырам, але пакуль што багатая гісторыя не мае да канца адлюстравання ў форме культурніцкіх прапаноў. З другога боку фестывалі ў прадбачальных і наогул замкнёных кшталтах ды фэсты з нагоды Свята Гарадка ці дажынак не ўсім адпавядаюць, а ўжо напэўна не ствараюць магчымасці вызваліць энергію маладым людзям. Гісторыя паказвае, што калі моладзі не даюць на гэта месца, яна сама яго знойдзе. Так здарылася і ў Гарадку.

Зусім нядаўна ў галаве аднаго маладога чалавека нарадзілася ідэя, каб разварушыць свой любімы Гарадок.

— У Гарадку пануе „мода на фальклор”, а я хачу, каб было месца на іншыя формы мастацтва, — кажа Андрэй Паплаўскі, — таму нашым жыхарам я хацеў паказаць танцавальны спектакль, спалучаны з канцэртам мясцовага гурту „Ilo&friends”.

Дзеля здзяйснення гэтай думкі паўстала Лакальная крэатыўная група „HARA!dok”.

— Гэта гурт людзей, якім залежыць на развіцці Гарадка, — дадае Андрэй. — Пачаткова паўстала з мэтай рэалізацыі праекту „Праніканне”, але ёсць ідэі на працяг нашай дзейнасці.

„Праніканне” гэта размова паміж рознымі відамі мастацтва. Пранікаюцца танец з музыкай, вобраз з танцам. Студыя крэатыўнага дзеяння „DanceOFFnia” прыехала з цікавым спектаклем, які пераплятаўся ў гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF