Ніва № 39 (2733), 28 верасня 2008 г.

Душа, азораная каханнем (да 65-годдзя Ніны Мацяш)

Тамара ЛАЎРАНЧУК, Высокае

Маё знаёмства з Нінай бярэ пачатак у далёкім 1978 годзе. Быў ціхі ліпеньскі дзень. Не чакаючы гасцей, я працягвала рамонтныя работы ў кватэры, таму апранутая была адпаведным чынам — па-рабочаму. Сабака падаў знак, што нехта ідзе да нас.

— Уладзімір Андрэевіч! Калеснік!

Так, гэта быў ён, як заўсёды, без папярэджвання. Каго ж ты прывёз да нас у гэты раз?

— Ідзі, Тамарка, паручкайся з Нінаю.

У машыне, акрамя Ніны Мацяш, сядзелі Васіль Жуковіч і сяброўка Ніны Люда Ястрабава.

Збянтэжаная, што не магу прыняць дарагіх гасцей належным чынам, пачаставала іх агрэстам і папрасіла прабачэння і за свой выгляд, і за такі негасцінны прыём.

Уладзімір Андрэевіч, як заўсёды, пажартаваў і, развітаўшыся, рушыў далей. Ён любіў бываць у нашых краях з мальбертам або фотаапаратам.

Я ведала, што Ніна — мая равесніца, нарадзілася на Бярозаўшчыне. Скончыўшы ў 1960 годзе Бярозаўскую дзесяцігодку, паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. На трэцім курсе цяжка захварэла. Але, экстэрнам скончыўшы навучальную ўстанову, працягвала змагацца з хваробай. Інвалідская каляска не стала перашкодай у працы выкладчыцай замежнай мовы Белаазёрскага вучылішча энергетыкаў.

Патрэба выказаць сябе ў слове з’явілася рана. Спачатку былі асобныя вершы, якія друкаваліся ў раённай газеце. Затым — у літаратурных часопісах. У 1970 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF