Ніва № 39 (2733), 28 верасня 2008 г.

Беларусь. Выбары 2008

Размова з Аляксандрам Мілінкевічам, лідарам Руху „За Свабоду”, кандыдатам задзіночаных дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах Рэспублікі Беларусь 2006 г.

Ніва”: — Як, у Вашай ацэнцы, будуць праходзіць выбары ў Палату прадстаўнікоў (ніжэйшую палату парламента) у Беларусі 28 верасня?

Аляксандр Мілінкевіч: — На жаль, на маю думку, будуць яны падобныя на папярэднія. Вялікіх змен не будзе, а калі ўжо, дык дэкаратыўныя. Сёння пэўныя рэчы можна рабіць, з якімі раней былі праблемы, напрыклад, арганізаваць пікеты. Найважнейшым, аднак, у час беларускіх выбараў з’яўляецца тое, хто лічыць адданыя галасы, а не толькі як людзі галасуюць. Лічыць зноў будуць амаль выключна прадстаўнікі выканаўчай улады. Не ўключаны ў гэты працэс прадстаўнікі дэмакратычных кандыдатаў. Больш-менш на шэсць з паловай тысяч засядаючых у камісіях асоб, якія будуць лічыць галасы, ёсць толькі каля трыццаці прадстаўнікоў гэтых кандыдатаў. Значыць гэта, што выбары не будуць свабодныя і справядлівыя.

Якія ўмовы павінны быць выкананы, каб нядзельныя выбары былі прызнаныя ўсім дэмакратычным светам як поўнасцю дэмакратычныя?

— Быццам бы стартуючыя кандыдаты дэмакратычных сіл могуць сёння выступаць па радыё ці ў тэлебечанні, але найважнейшай аднак з’яўляецца справа лічэння галасоў. Можна ўсё зрабіць ідэальна, нават лепш чым у Злучаных Штатах ці Польшчы, але падлік галасоў такі, які быў у папярэдніх выбарах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF