Ніва № 39 (2733), 28 верасня 2008 г.

Свяшчэннае Евангелле па-беларуску

Аляксей МАРОЗ

Нядаўна Выдавецтва „Братчык” з Гайнаўкі па благаславенню мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы выпусціла Свяшчэннае Евангелле на беларускай мове ад Матфея, Марка, Лукі і Іаана. З’яўляецца яно перадрукам Евангелля выдадзенага ў мінулым годзе ў Рэспубліцы Беларусь па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Пераклад на беларускую мову зроблены быў Біблейскай камісіяй Беларускай праваслаўнай царквы і ў выданні з’яўляецца паметка, што надрукаванае Евангелле прызначана для выкарыстання пры багаслужбах. Знаходзяцца ў Евангеллі ўказанні, як чытаць яго ў час багаслужбаў і тлумачэнні наконт чытання яго прыватным асобам. Калі ў гайнаўскім перадруку замешчана блаславенне мітрапаліта Савы, можна будзе карыстацца гэтым Евангеллем таксама ў час набажэнстваў у нашай Аўтакефальнай праваслаўнай царкве ў Польшчы.

— З ініцыятывай перадруку Свяшчэннага Евангелля ў нашым выдавецтве выступіў генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Міхал Аляксейчык, а мы яго прапанову падтрымалі. Таму і друкуем мы Евангелле пад ганаровым патранатам консула Міхала Аляксейчыка, — заяўляе рэдактар Выдавецтва „Братчык” Марк Якімюк. — Мы атрымалі з Беларусі ўсе матэрыялы на дыску CD, разам з правам на бясплатнае выкарыстанне іх у друку.

У Евангеллі надрукаваным у мінулым годзе ў Беларусі пад сёлетнія святкаванні з’яўляецца паметка, што выдадзена яно ў гонар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF