Ніва № 39 (2733), 28 верасня 2008 г.

Вёскі на граніцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Чарга грузавікоў для кантролю на пагранпераходзе ў Баброўніках пачынаецца неўзабаве за Гарадком, мо з дзесяць кіламетраў да граніцы; і гэтыя „сем” з акладам вёрст, як у народнай пагаворцы, усё лесам. Толькі дзе-нідзе відаць шафёраў навонкі машын, большасць іх у кузавах, на сваіх рабочых пастах, гатовыя ў кожную хвіліну прадаўжаць сваю дарогу, каб скарэй, каб не траціць каштоўнага часу. Паслуговая інфраструктура перад самім пагранпераходам рэзка вылучаецца з усяго афіцыйнага наваколля сваім мізэрным стандартам — каля дзесятка буданаў з крамамі ды страховачнымі і валютаабменнымі офісамі. Ззаду гэтай „інфраструктуры” ўхабістая чорная паласа „аўтастаянкі”, на якой пара-дзве легкавушак з беларускай рэгістрацыяй, далей чарговая паласа пакрытая багатым смеццевым насцілам. Такая, вось, „Еўропа” вітае прыбываючага з Беларусі ваяжора. Да таго ж яшчэ даходзіць і сумны від навакольных паслуговых, жывёлагадоўчых і жылых рэліктаў не надта даўняга пэгеэраўскага мінулага.

Сама вёска Баброўнікі спрытна схаваная ад вачэй трансгранічнага народу. Вясковая вуліца пралягла перпендыкулярным віядукам над выкапанай на подступах да пагранперахода лагчынай з крутымі абрывамі, з за якіх, апрача самога віядука, нічога больш вясковага не відаць. І на гэтай баброўніцкай вуліцы не адчуваецца праязджаючых упоперак пад ёю соцень і тысяч велізарных трэкаў. Вёска, па сутнасці, падобная на ўсе іншыя суседнія вёскі...

Вуліца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF