Ніва № 39 (2733), 28 верасня 2008 г.

Выхад мас

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Гаворыцца, што рэклама з’яўляецца рухавіком гандлю ці нават палітычных працэсаў, а больш агульна кажучы — невадам прыбытку, які ў канцы вымяраецца банкаўскімі мерамі. У гэтую, важную сёння, галіну жыцця прыцягваюцца яшчэ найбольш папулярныя асобы, найчасцей са свету моды і кіно; гэта відаць зараз не толькі ў ЗША, дзе акурат важныя выбары, але нават саветы ў пік застойнага перыяду рабілі такія здзелкі, напрыклад, са слаўным шэрыфам Бэртам Ланкастэрам, каб ён хваліў савецкія ваенныя подзвігі. За рэкламную работу знаць бярэ вялікія грошы, аднак некаторым фірмам удаецца ўжо абыходзіцца і без знакамітасцей, прыцягнуўшы для гэтага дармовыя народныя масы. Вось і мне давялося паўдзельнічаць у такім мерапрыемстве...

Адзін беластоцкі мегамагазін даў аб’яўку пра продаж мабільных камп’ютараў са значнай уцэнкай. Падаўся ж і я за такой дурніцай; стаў я можа трыццатым у чарзе. Да адкрыцця магазіна чарга вырасла мо да двухсот чалавек. Ну, вядома, як у нас ходзіць такая чарга; яна ўсё таўсцее і таўсцее, а з хвілінай старту з яе робіцца звычайны тлум, які пасля рве да прылаўка як бурлівы веснавы ручай пасля раптоўнай адлігі. Няйначай было і ў „маёй” чарзе. Рвануў, тады, і я; праўда, крыху пазнавата рашыўся я на такі рывок, але па дарозе, як мне зараз здаецца, перад варотамі ў намечаны адсек я навярстаў страту. Толькі не бываў я ў той краме раней, не ведаў планіроўкі яе лабірынтаў і пагнаўся ў фальшывае адгалінаванне; калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF