Ніва № 39 (2733), 28 верасня 2008 г.

Звычайная скупасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Якая загадкавая і разам з тым нязменная ўсё ж рэч — псіхалогія чалавека. За апошняе стагоддзе навукова-тэхнічны прагрэс істотна змяніў формы і выяўленні зямнога быцця, шматразова паскорыў многія працэсы і з’явы. А вось сутнасць чалавечага характару не толькі не памянялася, але, здаецца, яшчэ паглыбілася ў бок меркантыльнасці і скупасці. У свеце трывала дамінуе мадэль спажывецкага грамадства, прытым яна становіцца асновай для розных палітычных рэжымаў — ад заходніх дзяржаў, якія прынята лічыць дэмакратычнымі, да краін былога Савецкага Cаюза на ўсходзе Еўропы, дзе ў каго пераходны вэрхал і бязладдзе, а ў каго аўтарытарны рэжым. Толькі маштабы розныя. Прычым скупасць не залежыць ад матэрыяльнага стану людзей. Іншы бедны чалавек падзеліцца апошнім з бліжнім, а іншы багаты скнара ні капейкі не дасць чалавеку ў бядзе.

Прыкладаў побытавай скупасці можна прывесці нямала. Многія імкнуцца рабіць на гэтым свой бізнес. Калі ў туалетнай паперы прасвятляюцца дзіркі, гэта сведчыць хутчэй не пра тэхналагічны брак, а пра скупасць вытворцы. Калі замаўляеш у кафэ піццу з каўбасой, а табе прыносяць танюткі блін цеста, на якім толькі два скрылікі салямі пакроеныя на чатыры часткі. І больш табе не хочацца ні есці, ні заходзіць у такую ўстанову. Падобных выпадкаў у беларускіх рэаліях безліч. У Польшчы гаспадары некаторых кавярняў робяць гардэроб і нават уваход кліентаў да прыбіральняў платным. На маю думку, нармальны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF