Ніва № 39 (2733), 28 верасня 2008 г.

Ваяводскія дажынкі ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Сельскагаспадарчая Гайнаўшчына ўжо здаўна заслужыла на арганізацыю на яе тэрыторыі ваяводскіх дажынак, а наладжанне 21 верасня ў Гайнаўцы свята ўдзячнасці за сабраны ўраджай было вылучэннем для крыху прызабытай у розных аспектах, у маштабе Падляшскага ваяводства, Гайнаўскай зямлі. Асабліва ў Чыжоўскай гміне і частцы Гайнаўскай гміны знаходзяцца адны з самых лепшых у Падляшскім ваяводстве зямель. Калі гаспадары са Збуча ці Старога Беразова дэкларуюць, што пры добрым ураджаі збіраюць нават па 6-7 тон пшаніцы з гектара поля, дык гэта плён збожжа вырошчванага на самым высокім узроўні ў параўнанні не толькі з лепшым ураджаем у Падляшскім ваяводстве, але і ўва ўсёй Польшчы. На Гайнаўшчыне добрага ўраджаю дабіваюцца вытворцы агародніны і фруктаў, а вылучаецца ў гэтым вырошчванні Курашава, распаложанае непадалёк ад Чыжоў. Хаця ў час дажынак толькі ўспамінаецца пра прадуцэнтаў мяса, ці малака, бо складана запрэзентаваць плён іх працы, то трэба сказаць, што на Гайнаўскай зямлі на вельмі высокім узроўні стаяла і стаіць гадоўля авечак, але, на жаль, вельмі нізкая рэнтабельнасць гэтага занятку прымусіла гаспадароў да вялікага абмежавання гэтай гадоўлі. Нешматлікія гаспадары гадуюць свіней у сотнях і тысячах штук, атрымліваючы вялікую прыбытковасць ад мяса на адной штуцы за кароткі перыяд. Праўда, гадоўцы кароў, нават тыя самыя буйныя, яшчэ ўступаюць па колькасці прадукцыі малака ад адной штукі самым лепшым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF