Ніва № 38 (2732), 21 верасня 2008 г.

Князь Канстанцін Астрожскі, асветны і дзяржаўны дзеяч

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

11 жніўня 2008 года ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя на тэму: „Князь Канстанцін Васіль Астрожскі, асветнік і абаронца праваслаўя”, ладжаная Беластоцка-Гданьскай епархіяй, Фондам імя князя Канстанціна Астрожскага ды Супрасльскай акадэміяй. У яе ходзе былі зачытаны пяць дакладаў і адна абшырная інфармацыя. Паколькі на гэтых старонках немагчыма прывесці літаральнага зместу ўсяго там зачытанага — а прадстаўленыя там інфармацыі павінны зацікавіць сучаснага чытача — я абмяжуюся тут суб’ектыўным рэзюміраваннем іх зместу.

Першы даклад зачытаў вроцлаўска-шчэцінскі архіепіскап Іерэмія:

Справа адзінства Касцёла між Фларэнтыйскай і Брэсцкай уніямі

Князь Астрожскі меў дачыненне з тым, што вырасла раней — у час Ферара-Фларэнтыйскага сабора 1438-1439 гадоў, яго прысак тлеў з таго часу засакрэчана і больш адкрыта. Я мушу прызнацца, што ў мяне часта з’яўлялася пачуццё агіды, калі я рыхтаваў гэты даклад. Таму што трэба было сутыкнуцца з непрыемнымі здарэннямі, з людзьмі, іх справамі і паводзінамі, якіх зусім не павінна быць у гісторыі чалавецтва.

Спачатку я хачу прысвяціць некалькі слоў падгатоўцы Фларэнтыйскай уніі. Мой тэзіс такі, што гэтая падзея вырасла не з пошукаў багаслоўскага адзінства, але з палітычных інтарэсаў раз’яднанай Еўропы ды апынуўшайся ў стане палітычнага ўпадку Візантыі, спробай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF