Ніва № 38 (2732), 21 верасня 2008 г.

У пошуках кантэкстаў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Палітычныя падзеі ў Беларусі (зрэшты, як і ў Расіі) ідуць у напрамку новага „культу асобы”, і таму ў нас утвараюцца ўмовы, з аднаго боку, для адраджэння соц-арта, а з другога — для з’яўлення новага афіцыйнага мастацтва. Разам з тым, у Беларусі па-ранейшаму квітнее сацыялістычны рэалізм, які цяпер усведамляецца як вышэйшае дасягненне ўжо не агульнасавецкага, а менавіта беларускага мастацтва

Гэтак гаварыў у дакладзе ў час публічнай дыскусіі ў беластоцкай галерэі „Арсенал” Юрась Барысевіч, мінскі мастак і пісьменнік, член беларускіх авангардных мастацкіх згуртаванняў, між іншым Другога фронту мастацтваў. Гэтая сустрэча праводзілася пры нагодзе адкрыцця выставы „Беларускія перспектывы”, аб якой пісалі мы тыдзень таму.

Юрась Барысевіч адзначыў:

— Па сутнасці сёння ў Беларусі няма ніводнай галерэі, якая спецыялізавалася б у эксперыментальным мастацтве, хоць яшчэ ў палове дзевяностых у Мінску было іх некалькі (лепшай была „Шостая лінія”). У Віцебску ўлада зачыніла найлепшую ў горадзе галерэю Алеся Пушкіна і арыштавалі самога мастака за тое, што наладзіў з’езд нацыяналістаў.

На думку Юрася Барысевіча, у пачатках дзевяностых у Беларусі расквітнелі радыкальныя авангардныя формы: перформенс, канкрэтная паэзія, інсталяцыі, эксперыменты з электроннай музыкай, жэставы тэатр:

— Але з пачаткам Чацвёртай сусветнай вайны (вайны з тэрарызмам) сітуацыя зноў змянілася. Тэракты і войны, навіны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF