Ніва № 38 (2732), 21 верасня 2008 г.

Культура, гісторыя і турызм

Размова з дырэктарам Гарадскога асяродка культуры ў Кляшчэлях Марыяй КЛІМОВІЧ.

Нядаўна ў Кляшчэлях адкрыўся Цэнтр турызму і культуры „Гладышка”, у які перасяліўся ваш асяродак культуры. Тут будзе сядзіба Таварыства сяброў Кляшчэлеўскай зямлі і ўтульнае месца для мясцовых мастакоў.

— У выставачнай зале экспануецца разьба мясцовага мастака Славаміра Смыка, а вядучай тэмай яго работ, выкананых з дубу, грушы і яблыні, з’яўляецца жанчына. У іншай зале знаходзіцца экспазіцыя мінералаў Міколы Падлашчыка, сярод якіх — агаты, малахіты, апалы і аметысты. Якраз у яго самая вялікая ў Польшчы калекцыя аметыстаў. Хаця пастаянна жыве ён у Мельцы, лічым яго сваім чалавекам, бо выводзіцца з Кляшчэляў. Тут яго дом, прыязджае ён сюды і адпачывае. Каштоўныя камяні збірае ён ад 50 гадоў, а мінералы з Польшчы састаўляюць толькі пятую частку яго вельмі багатай калекцыі, у якой між іншым камяні з Бразіліі, Уругвая, ці Мадагаскара. На трэцяй выстаўцы мы паказваем жывапіс Барбары Александровіч, якая з вясны да восені жыве ў сваім доме ў Грузкой, дзе таксама і малюе, а на зіму з’язджае ў Варшаву. Прэзентуе яна абстрактныя работы з кветкавымі і жаночымі матывамі. Да адкрыцця нашага цэнтра прымеркаваны быў агляд хронік пажарных каманд з невялікіх мясцовасцей. Узнагароду бурмістра Кляшчэляў атрымала хроніка з Міхалова.

Ці надалей прадбачваеце ў цэнтры многа месца адводзіць мастакам?

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF