Ніва № 38 (2732), 21 верасня 2008 г.

Кожны беларус партызан

Ваш мастацкі праект „Партызанская крама” дзейнічае ў самай маленькай і непрыкметнай зале галерэі „Арсенал”. Аднак, ён мае дзіўную сілу гравітацыі. Учора, у час адкрыцця вернісажу, многія гледачы пыталіся адзін у аднаго, як папасці ў краму Артура Клінава. Раскажыце пра яго.

— Гэта ў прынцыпе ўжо стары праект, я яго важу па Еўропе ўжо гадоў пяць-шэсць. Упершыню ён быў паказаны ў Францыі ў 2003 г. Сцэнарый гэтага праекта такі: стары гандляр ездзіць з лесу ў лес і прывозіць усё неабходнае для працы, жыцця, адпачынку і змагання партызанаў. Значыць — прывозіць розныя тавары, прывозіць карчму. У праект натуральна ўваходзіць бар-карчма і музычная праграма.

Прыязджае крама ў лес і пачынаецца шоў.

Чаму тэма партызанаў? Калі мы першы раз ехалі ў Францыю, трэба было паказаць беларускае мастацтва са сваёй адметнасцю. Тады я падумаў, што адной з важнейшых і адной з найбольш адметных беларускіх тэмаў з’яўляюцца партызаны. Гэта такі беларускі брэнд. Тады з’явілася ідэя паехаць з партызанскім буцікам і паказаць тую ўсю дзіўную экспазіцыю, у якую ўваходзіць вельмі шмат розных рэчаў, пачынаючы ад сур’ёзных, як рэальныя творы мастацтва, да звычайнага смецця, якое можна знайсці на вуліцы. Калі іх спалучыць, ствараецца такая нейкая выбуховая сітуацыя, калі іх рэалізаваць у адной прасторы — ствараецца такая дзіўная дзіўнасць.

У агульным уяўленні, партызаны, — гэта мужчынскі свет. У Вашай „краме” побач (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF