Ніва № 38 (2732), 21 верасня 2008 г.

Там, дзе нас няма

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Жнівеньскую вайну ў праваслаўнай частцы Каўказа некаторая аўдыторыя ўспрымае са здзіўленнем, як гэта, маўляў, могуць аднавернікі ўхапіцца за чубы. Аднак на Каўказе не пра тэалагічныя догмы пайшло змаганне, толькі — па прароцтве Леніна — пабіліся два імперыялісты, малы з вялікім. Быццам і не быць гаворцы пра праваслаўную міжусобіцу... Аднак у час каўказскага накалу страсцей, 24 жніўня, перадавіцамі сербскіх медыяў завалодаў ньюс пра схватку тамашніх праасвяшчэнстваў, епіскапаў Сербскай праваслаўнай царквы.

У палове жніўня на сайце СПЦ з’явілася інфармацыя пра абнаўленне цэркваў на Косаве, якое пад царкоўнай юрысдыкцыяй Рашка-Прызрэнскай епархіі; ад СПЦ гэтыя працы курыруе вікарны рашка-прызрэнскі епіскап Феадосій. Уладыка паінфармаваў, м.інш., што да тэндэраў для абнаўлення цэркваў прыступаюць албанскія фірмы і з гэтай работай яны спраўляюцца акуратна. Гэтага не мог сцярпець рашка-прызрэнскі епіскап Арцемій, які лічыць, што толькі сербы з’яўляюцца абраным для храмаабнаўлення народам. А паколькі Феадосій з’яўляецца вікарным епіскапам у ягонай епархіі, дык згодна свайму разуменню царкоўнага ўстава Арцемій выдварыў яго разам з ягоным протаіерэем з пасад. З пісьмовай гэтай пастановай паслаў ён свайго сакратара Сімяона Вілоўскага ў манастыр Высокія Дэчаны, дзе ігуменам уладыка Феадосій. Дэчанскія манахі не ўпусцілі Сімяона ў свой манастыр. Тады падаўся туды асабіста сам Арцемій са світай; уладыку прынялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF