Ніва № 38 (2732), 21 верасня 2008 г.

Дэградацыя

Віктар САЗОНАЎ

Выбарчая кампанія 2008-га году на Беларусі набліжаецца да свайго завяршэння. Гэтая, яшчэ адна кампанія эпохі кіравання Лукашэнкі, па вялікаму рахунку мала чым адрозніваецца ад іншых кампаній гэтай эпохі. Прыкладам, на Гарадзеншчыне, участковыя камісіі як і раней засталіся без прадстаўнікоў апазіцыі. Пасля гэтага можна было б і не гуляць у выбарчыя гульні. Але ўсёведаючыя кандыдаты ў дэпутаты недзе разнюхалі, што ўлада можа прапусціць у парламент некалькі апазіцыянераў. Каб паказаць Захаду што выбары справядлівыя. Ну і кожны мае спадзеў патрапіць у гэты спіс і паказаць Захаду, што выбары сапраўды справядлівыя. Хоць кожны апазіцыйны кандыдат і раней, і зараз, сцвярджаў і сцвярджае, што справядлівасцю тут і не пахне. І ідуць яны на выбары менавіта для таго, каб падкрэсліць іх несправядлівасць. Але ў склаўшайся сітуацыі ўжо не рашэнні соймаў, ні партыйнага кіраўніцтва, не могуць спыніць бег кандыдатаў да канца выбарчага фінішу, за якім, так кажуць усе, або чарговае расчараванне, або сваім прыкладам пацвярджэнне справядлівасці выбараў. Дзіўная ў чалавека псіхіка.

У мінулыя часы было прыдуманае вялікае пакаранне. Чалавека даводзілі да стану поўнай дэградацыі шляхам выканання цалкам бессэнсоўнай работы. Прысуджаны да пакарання набіраў рыдлёўкай вядро пяску, падымаўся па драбіне на вежу і высыпаў пясок уніз. Пасля спускаўся і зноў набіраў пясок у вядро, каб зноў высыпаць яго на тое месца з якога ён быў узяты. Вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF