Ніва № 37 (2731), 14 верасня 2008 г.

Белавежскія месцы моцы

пераклад Міры ЛУКШЫ

Колькі год таму ў Белавежы стаў я сведкам досыць спецыфічнай сцэны. У Палацавым парку на горцы, паблізу старога гатэлю „Іва”, расце некалькі дзесяткаў векавых дубоў, якія ўтвараюць своеасаблівае кола. Унутры таго ляснога кола сядзелі тры маладзенькія, прыгожыя дзяўчынкі. Не было б у гэтым нічога асаблівага, улічваючы, нават, прыгажосць паненак, каб не тое, што сядзелі дзяўчаты нібы скамянелыя. Міналі хвіліны, а дзяўчаты толькі сядзяць ды ўзіраюцца ў невядома што.

Дамовіўшыся на спатканне з не самай пунктуальнай асобай, я ўладкаваўся на лавачцы, што перад гатэлем. Чым даўжэй я сядзеў, тым больш звяртаў сваю ўвагу на памянёных раней дзяўчын. „Медытуюць”, — падумаў я, не знаходзячы іншай сцэны для назірання. Але невядома было адно: чаму менавіта гэтае месца абралі дзяўчыны для такога непапулярнага занятку ў Польшчы.

Загадка высветлілася год пазней, калі я пазнаёміўся са спадаром Лешкам Матулем — міжнародным аўтарытэтам у сферы геамантыі і радыестэзіі, аўтарам некалькіх кніг з гэтай галіны. Тады я і даведаўся, што горка парослая дубамі — гэтак званае месца моцы, другое, дарэчы, у Польшчы пасля кракаўскага Вавеля з пункту гледжання напружанасці карыснай для чалавека энергіі. У мясцовасці Белавежа, як аказалася пазней, такіх месцаў значна больш. У квартале 495 Б некалькі кіламетраў на паўднёвы захад ад Белавежы знаходзіцца каменнае кола, якое мае паходжанне яшчэ з часу, калі Белавежскімі лясамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF