Ніва № 37 (2731), 14 верасня 2008 г.

Вясельная Гайнаўка

Аляксей МАРОЗ

Трапна Гайнаўскі дом культуры — арганізатар мерапрыемства наладжанага 30 жніўня ў гарадскім амфітэатры — назваў яго „Вясельнай бяседай”, бо перад шматлікай публікай было многа спеваў, танцаў і застольных вясельных размоў. Абапіраліся яны на вясельныя традыцыі, якія яшчэ памятаюць выступаючыя на сцэне старэйшыя жанчыны і мужчыны. Паколькі ў мінулым годзе прэзентавалася тыповае беларускае вяселле, з дадатковымі ромскімі вясельнымі абрадамі, а сярод выступаючых асоб былі перад усім члены беларускіх калектываў з Польшчы і Беларусі, дык у час сёлетняй ІV Вясельнай бяседы беларускія і польскія традыцыі прэзентаваліся амаль пароўну. Сабраныя ў прыгожым і перабудаваным амфітэатры гайнавяне і прыезджыя госці маглі паглядзець на вясельныя абрады Гродзеншчыны, Курпяў і Падляшша.

Аднак у час дэманстрацыі традыцыйных абрадаў спяваліся таксама песні апрацаваныя на падставе даўніх твораў і аўтарскія песні пад даўнюю музыку. Калі сёлета нехта хацеў пазнаёміцца з больш традыцыйнымі вясельнымі абрадамі, павінен быў наведаць вясенняе мерапрыемства „Там по маёвуй росі” ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах, дзе можна было пачуць больш даўнія песні і пабачыць больш даўнія абрады.

Паставілі на народнасць і сучаснасць

Гайнаўская „Вясельная бяседа” пачалася з шэсця калектываў перад публікай. Пасля на сцэне выступілі Ала Каменская, якая ўдала павяла мерапрыемства, і „Прымакі” з Гарадка, забаўляючы сабраных ажно да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF