Ніва № 37 (2731), 14 верасня 2008 г.

Таварыству беларускай культуры ў Літве — 20! Яны захоўваюць беларускі дух

Алесь АДАМКОВІЧ, Вільня

У суботу, 30 жніўня 2008 г., Таварыства беларускай культуры ў Літве адзначыла свой дваццацігадовы юбілей. Так, ужо два дзесяцігоддзі гэтая арганізацыя рупліва шчыруе на ніве беларушчыны і яе захавання ў Літоўскай Рэспубліцы. Сёння так ёсць, што дарагая кожнаму беларусу Вільня з кожным днём усё больш і больш аддаляецца ад Беларусі і беларуская прысутнасць менш і менш заўважная ў гэтым Вечным Горадзе. І таму з кожным разам становіцца складаней захоўваць беларускі дух гэтага месца. Але як бы там не было, у Літве ведаюць, што ёсць беларусы не толькі як мінулае, але як і рэалія найноўшай гісторыі, дзякуючы высілкам сяброў Таварыста і яго нязменнага кіраўніка Хведара Нюнькі.

20 год таму сабраліся віленскія беларусы, каб арганізавацца ў таварыства з мэтай захаваць беларускую Вільню з яе героямі, дзеямі і прабегшымі днямі. Гэта быў той час, калі рушылася імперыя і народы атрымалі магчымасць не толькі на сваё нацыянальнае самавызначэнне, але і на пабудову сваіх дзяржаў. Беларусы не засталіся ў баку. Сённяшняя Беларусь, хаця і далёкая ад Беларусі, але так ці іначай яна існуе на палітычнай мапе свету і сведчыць чалавецтву аб быцці беларусаў як нацыі. Вільня застаецца ў межах Літвы. І тут варта зазначыць, што і беларусы ўнеслі значны ўклад у здабыццё незалежнасці Літвы: 10 беларусаў узнагароджаны медалямі за ўдзел у барацьбе за самастойнасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF