Ніва № 37 (2731), 14 верасня 2008 г.

Светлай памяці Ады Чачугі

Ганна КАНДРАЦЮК

У маім мабільніку на першым месцы запісана Ада Чачуга. Кожны раз, калі на маніторы паяўляецца яе імя, машынальна пераскокваю на наступны нумар. Cправа ў тым, што не хачу выкідаць яе імя са спіска. Не ведаю як павесці сябе ў такой сітуацыі, хаця інтуіцыя падказвае спыніцца, пазбіраць найлепшыя ўспаміны пра чалавека. З запісамі ў адраснай кніжцы лягчэй, там дастаткова паставіць ля прозвішча знак, каб пасля занесці імя пакойнай асобы ў памінальную кніжачку.

Успамінаю нашу апошнюю размову ў пачатку ліпеня, калі мы па тэлефоне дамаўляліся на сустрэчу. У голасе маёй рэдакцыйнай сяброўкі я адчувала сум з за яе творчай непрысутнасці. Спадарыні Адзе хацелася напісаць яшчэ многа артыкулаў, найперш пра людзей звязваных з „Нівай”. Як кожны раз, яна пацікавілася лёсам нашых рэдакцыйных дзетак, пытала пра іх новыя школы, планы на будучыню. Сёння гэтую апошнюю размову ўспрымаю як развітанне. Чамусьці, як ніколі, нам не хацелася спыніць размову, пакласці трубку...

Цяжка мне змірыцца са смерцю гэтай класнай індывідуалкі, асобы адоранай літаратурным талентам і вялікім пачуццём гумару. Жанчыну, якая напоўніла зместам найбольш папулярную ў гісторыі „Нівы” рубрыку „Сардэчныя тайны”. Памятаю, як яе сардэчныя парады чытала мая мама, мае сяброўкі-белліцэісткі, студэнты і нават мінскія інтэлектуалы. Здавалася, няма такой праблемы, якой не ўмее вырашыць „Сэрцайка”! Апрача лякарства на сардэчны боль, яна жыва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF