Ніва № 37 (2731), 14 верасня 2008 г.

Татальная русіфікацыя

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Прыйшоў мне ў адзін з нядаўніх дзён пад самы ранак трагікамічны сон. Нібыта іду па сваім горадзе па адной вуліцы і заўважаю новую кавярню. Заходжу туды, бачу два вольныя столікі і пытаю ў маладой афіцыянткі: „Скажыце, калі ласка, ці магу ў вас выпіць кубачак гарачай кавы?”. На што сімпатычная прадстаўніца ўстановы лагодна адказала: „Ну, иностранца мы, конечно, обслужим”. Сітуацыя досыць трагікамічная, але дастаткова рэальная ў яве. Да такога ўжо многія прызвычаіліся. Не адзін мой сябра з Беласточчыны, звяртаючыся ў крамах ці кавярнях Гродна па-беларуску, атрымліваў адказ у лепшым разе... па-польску. Людзі настолькі адвыклі ад беларускай мовы ў прафесійнай сферы, што сапраўды блытаюць беларускую мову з польскай.

Ёсць такое прыслоўе: над чым бы не працавалі навукоўцы — у выніку заўсёды атрымліваецца зброя. Парафразуючы, можна сказаць так: на якую тэму не збіраешся пісаць у Беларусі — сутыкаешся з праблемай нацыянальнага вынішчэння і культу ўсяго чужынскага. Першага верасня тысячы беларускіх школьнікаў пайшлі ў сваёй краіне ў чужую школу. Школу, якая будзе калечыць іх духоўна і псіхалагічна. Школу, у якой не застаецца месца не толькі роднай мове, але і гісторыі Беларусі, іншым гуманітарным прадметам. Галоўная задача такой школы — фармаваць людзей з атрафіраванай нацыянальнай свядомасцю і гартаваць будаўнікоў „светлага будушчага”. У лепшым разе гэтыя дзеці атрымліваюць у такой школе бессістэмны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF