Ніва № 36 (2730), 7 верасня 2008 г.

Аварыя камбайна

Ева СЦЕПАНЮК

Алік Касцюк пачаў піць у першую гадавіну сваёй абстыненцыі. Кавалер валяўся п’яны ў кацубніку і брыдкасловіў у адрас старэнькай мамы. У першы момант хацелася яго абліць бензінам і падпаліць. Каб згарэў разам са сваім няшчасцем, счэзнуў, або як кажуць у Н., пайшоў па за хмарамі...

Аднак, як паказалася далей, дурныя пажаданні і горкія праклёны маглі адно дапамагчы ў нечаканай бядзе. Кавалер, яго сям’я і сваякі апынуліся пад уплывам чорнай магіі родам з Сібіры. Уся гісторыя здарылася два тыдні таму, у непрыкметнай пушчанскай мясціне, у гарачы жнівеньскі будзень...

* * *

У Н. не любяць, калі ты лепшы за іх і асабліва калі заракаешся піць. Гэтую горкую праўду спазнаў на сабе Алік Касцюк, які пад уплывам сястры-багамолкі прысягнуў у царкве не заглядаць у кілішак увесь год. Ад кавалера адвярнуліся ўсе кампаньёны і ўдавіцы, з якімі наш герой раней выпіў возера самагонкі. Яны кпілі ў жывыя вочы, ніколі не мелі часу, каб дапамагчы яму пры ўборцы сена або саломы, прадказвалі дурную жаніцьбу з „флёндрай” або ведзьмай. Але Алік не браў у галаву падыктаваных чорнай зайздрасцю перасцярог. Наадварот, ён яшчэ больш загарэўся жаніцца! Кавалер набыў на базары новыя апранахі, купіў новую машыну ды стаў едзіць па ўсіх беларускіх фэстах у сваёй гміне і нават па за яе межамі. Праўда, у заваёве прыгожага полу перашкаджала прыродная нясмеласць. Алік не ўмеў размаўляць з паненкамі, чырванеў пры іх як бурак або пераступаў з нагі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF