Ніва № 36 (2730), 7 верасня 2008 г.

Бабскія гісторыі: Чатыры культуры і страшны двор

Міра ЛУКША

Гэта вёска „гістарычная” і „этнаграфічная”, як у шасцідзесятыя гады пісалі не толькі ў „Ніве”. Цяпер гэта мясцовасць „чатырох культур”, пра што не абмінаюць успомніць медыі Падляшскага ваяводства, якія не забываюцца праскланяць слова „шматкультурнасць” прынамсі тры разы ў тыдзень. А людзі жывуць тут як жылі ў апошні час: вёска ажывае толькі ў час канікул або ў шматлюдныя мерапрыемствы фальклорна-кулінарнага характару. Тады між шнурамі машын цяжка знайсці месца, куды можна ўціснуцца. Аўто цягнуцца з канца ў канец слепячай у вочы навізною вёскі-вуліцоўкі, адно вальней крыху вакол дарог, якія ідуць у поле. Там і гаспадарка солтыса. Лічыцца ён маладым, хоць дзед ужо з маленькімі ўнукамі. А так, маладых мала ў нас, — кажа ён. — Можна прабаваць жыць і не з гаспадаркі, бо хто з гэтага цяпер выжыве ў наш час. У былой школе — агратурызм. І накормяць, і напояць, і спаць пакладуць. А вы бачылі „Страшны двор”?

У „Страшны двор” запрашае багамаз на зробленым пад стары плоце, нацюрморт, які мае запрасіць да падсілкавання. На малюнку і бакал з віном, і гусіныя кумпякі ў салаце ды фрукты. Карціна ўжо зблекла. Падобна як і чарнеючы ўжо плот, за якім відаць дамішча ў невядома якім стылі, дзе і сярэднявечныя аркі, і саламянае паўстрахі, і драніца на даху. Відаць, клеілі хату па сваёй уяве экзотыкі і старажытнасці. Каб паказаць, што вёска баярска-рыцарская, не абы-якая. Тут і крывыя заколі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF