Ніва № 36 (2730), 7 верасня 2008 г.

Капітан далёкіх акіянаў

Уладзімір СІДАРУК

З Васілём Баранавым сябрую з пяцідзесятых гадоў, калі мы вучыліся ў чаромхаўскай школе. Васіль з дзяцінства марыў стаць матросам. Мора было яго страсцю, маніла падарожжамі ў заморскія краіны. З пятага класа вывучаў марскія таямніцы, чэрпаючы веды з журнала „Morze” („Мора”). Любіў рашаць тэсты, публікаваныя ў часопісе ды іх вынікі пасылаць у рэдакцыю. У школе аднакласнікі далі яму клічку Васька-матрос. Не гневаўся ён за з’едлівасць, бо лічыў, што мроя калісьці стане рэчаіснасцю. Не памыліўся, дасягнуў мэту. Стаў ён капітанам далёкага плавання.

— Пачатковую школу закончыў я ў Чаромсе ў 1954 годзе, — успамінае Васіль Баранаў. — Пасля паслаў заяву ў школу Марскога рыбалоўства ў Гдыню. Не пашанцавала. Адкінулі. Аргументавалі, што ў мяне хворыя міндаліны. Праўда была іншай, але мы аб гэтым не ведалі (нейкі сышчык набрахаў у органы бяспекі, што бацькаў брат пражывае ў Аргенціне). Пачаў я вучыцца ў чыгуначным тэхнікуме, аднак не парваў кантактаў з журналам „Morze”. Пасылаў па-ранейшаму рашэнні тэстаў. Аднойчы я атрымаў ліст з рэдакцыі. Паведамлялі мне, што стаў я лаўрэатам і запрашаюць мяне на двухтыднёвы рэйс па Паўночным моры. Было гэта ў 1958 годзе, пасля заканчэння тэхнікума. Узрадаваны ўзнагародай, падаўся я ў Гдыню. Падарожжа праходзіла на яхце „Янэк Красіцкі”. Удзельнічала ў ім дваццаць чатыры курсанты і сем членаў экіпажа (у ліку лаўрэатаў апынуліся дзве жанчыны). Гэта не быў краязнаўчы паход, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF