Ніва № 36 (2730), 7 верасня 2008 г.

На „Купале” ў Галёнкаў

Міхал МІНЦЭВІЧ

26 ліпеня г.г. у агратурыстычнай гаспадарцы „Купала” Ірыны і Зіновія Галёнкаў, што ў Арэшкаве-Парыеве, адбылося штогадовае мерапрыемства „Купалінка”, дзе галоўным пунктам багатай праграмы быў ІХ Агратурыстычны чэмпіянат свету па кіданні кавальскіх абцугоў.

Надвор’е паспрыяла і ў Парыева з’явілася за дзве сотні асоб. Бо калі нехта тут пабываў, той вяртаецца зноў для адпачынку на ўлонні чыстай прыроды, дзе царыць сямейная атмасфера. Найбольш людзей, традыцыйна, было з Арэшкава. Маглі яны наведаць міні-заапарк, пабачыць помнікі тутэйшай даўніны, аглянуць наваколле з назіральнай вышкі, павудзіць, паглядзець змаганні сярэдневяковых рыцараў і спаборніцтвы па кіданню кавальскіх абцугоў ды да ўсяго гэтага добра з’есці, выпіць і патанцаваць пад добрую беларускую музыку.

Да поўдня адбыліся спаборніцтвы вудзільшчыкаў, у якіх, традыцыйна, прымае ўдзел каля дваццаці чалавек. Найбольшы ўлоў — звыш паўтаракілаграмовы асётр — выпаў на долю Паўла Петручука з Мінска. На вуду папаліся яшчэ два карпы і кілаграм карасёў; кожны вудзільшчык забраў злоўленую рыбу дамоў, пераможцы спаборніцтва атрымалі да таго медалі, а ўсе апошнія — дыпломы. Варта адзначыць, што два ставы абраслі шматлікімі вербамі і гэта не толькі ўзбагаціла ландшафт, але таксама палепшыла ўмовы для рыбаводства.

Пасля поўдня на конскім выгане адбыліся спаборніцтвы па кіданню кавальскіх абцугоў. У змаганнях, якія адбываліся ў трох разрадах, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF