Ніва № 36 (2730), 7 верасня 2008 г.

ХІІІ Фолькавыя сустрэчы

Уладзімір СІДАРУК

ХІІІ Міжнародныя сустрэчы з народным мастацтвам „З вясковага панадворка” — гэта міжнародная імпрэза, якая настала запісалася ў каляндар культурных мерапрыемстваў Чаромхі. Яго арганізатарамі выступілі Таварыства любіцеляў народнай культуры і гурт „Чарамшына”. Медыйны патранат над імпрэзай узяло Польскае радыё і Тэлебачанне Беласток, а фінансавую падтрымку аказалі Маршалкоўская управа, Павятовае староства ў Гайнаўцы, Гмінная ўправа ў Чаромсе і шматлікія спонсары.

Мерапрыемства пачалося 3 жніўня з супольнага канцэрта „Чарамшыны” і беларускага гурту Тодара. Першымі выступілі беларускія артысты, якія запрэзентавалі песні „Юр’е”, „Волы” (гэтая песня пачэрпнута з вёскі Чаромхі), „Казка пра цмока”, „Ой, палын, палын”, „Зорка” ды іншыя. Канцэрт вёў Тодар (артыстычны псеўданім кіраўніка гурту Зміцера Вайцюшкевіча), які ў гумарыстычны спосаб забаўляў публіку ды заахвочваў да супольнай забавы. А гэтай не трэба было прымушаць, паколькі яна сама рвалася да танцаў, асабліва дзецюкі ды юнакі і дзяўчаты, якія складалі большую частку гледачоў. Працягам інаўгурацыйнага канцэрта было выступленне Яцка Клейфа і гурту „Orkiestra na Zdrowie”, якія запрэзентавалі чарамшанам рэге, фольк і этна-рок. Варта адзначыць, што гэты жанр пераважаў у рэпертуары выступаючых калектываў, хоць можна было прыкмеціць і народныя мелодыі ў сучаснай аранжыроўцы. Чаромхаўскае мерапрыемства — гэта не толькі сустрэча з музыкай і багатым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF