Ніва № 36 (2730), 7 верасня 2008 г.

Ляўкоўскай кераміцы 40 гадоў

Размова з Аляксандрам БАНДАРУКОМ — старшынёю ўправы Таварыства з абмежаванай адказнасцю „Будаўнічая кераміка Ляўкова”.

Якраз сёлета мінае 40 гадоў дзейнасці керамічнага прадпрыемства ў Старым Ляўкове. Ці прадбачваеце юбілейныя мерапрыемствы сярод мясцовага насельніцтва?

— У канцы верасня прадбачваем святкаванні, у ходзе якіх прыгадаем гісторыю нашага завода, які даваў і дае работу мясцоваму насельніцтву. Нашы працаўнікі ў галоўным паходзяць з Ляўкова, Лешукоў, Нараўкі і наваколля. Вонкавыя работнікі складаюць толькі невялікі працэнт у маштабе ўсяго працоўнага калектыву. Мы сваімі падаткамі выдатна ўспамагаем бюджэт Нараўчанскай гміны, сродкі з якога ідуць таксама ў карысць мясцовага насельніцтва. Наш керамічны завод — гэта вялікае дабрадзейства для Ляўкова і цэлай нашай гміны.

Вы, ураджэнец Нараўчанскай зямлі, працуеце ў керамічным прадпрыемстве амаль ад самога пачатку. Ці памятаеце як яно арганізавалася і першапачаткова дзейнічала?

— Керамічнае прадпрыемства ў Ляўкове ўзнікала на маіх вачах, бо я тут жыў. Першым кіраўніком быў Уладзімір Саеўскі з Гарадка, вядомы ў беларускім асяроддзі дзеяч. Тады наш завод быў падпарадкаваны Беластоцкаму прадпрыемству будаўнічай керамікі. Пасля яго кіраўнікі мяняліся прыблізна кожныя два гады. Адным з першых быў таксама Ян Хіліманюк (вядомы нашым чытачам з дзейнасці ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы — А.М.). Наша прадпрыемства будавалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF