Ніва № 36 (2730), 7 верасня 2008 г.

Не стала нам Ады

Міра ЛУКША

Успамінаць пра „Ніву” не маю чаго, бо я яшчэ з ёю звязана, — гаварыла Ада Чачуга ў юбілей 50-годдзя нашага тыднёвіка. — Пра старыя часы ўспамінаем, але пры іншых нагодах. Што самае істотнае: калі б нават у мяне быў самы найгоршы настрой і хандра, калі я прыходзіла на працу і брала ў рукі тэскты, то ўсё станавілася на сваё месца, у душу ўлівалася радасць, бо чалавек мае для чаго жыць, бо нешта творыць, для людзей, якія нават, можа, адчуваюць сябе самотнымі ў рэчаіснасці, — каб яны адчувалі, што яны не адны, што „Ніва” з імі.

Ада Чачуга — 32 гады з „Нівай” на штаце. І да канца, да апошніх дзён жніўня 2008 года, калі яе не стала. Змагла яе злая хвароба, з якой змагалася апошнія шэсць гадоў. З якой радасцю бачылі мы, як Ада, хоць бабулька ўжо, падымае сваю светлую галаву, не хіліцца, становіцца на ногі. Каб быць разам з роднай сям’ёй і ніўскай вялікай раднёй. Пыталіся ўсе пра Аду: і карэспандэнты, і чытачы, і члены беларускіх калектываў, і сябры, якіх лёс раскінуў па свеце, для якіх Ада засталася ў памяці зоркай.

Засталася ў маім вершы, напісаным пра яе і для яе, у якім сціпла прабавала я рассакрэціць Яе, непрадказальную. Але і прынцыповую. Такую, якая яна была нам патрэбная. Дзеўчыну, Аду Матусевічанку, якую прывёз нам на Беласточчыну Васіль Чачуга. Ужо Тутэйшую, як іншыя важныя не толькі для мяне героі „Вершаў тутэйшых”.

Ада Чачуга паявілася ў „Ніве” ў 1958 годзе, 21 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF