Ніва № 36 (2730), 7 верасня 2008 г.

Апошні шанц

Віктар САЗОНАЎ

Аднойчы адзін з герояў раманаў Фенімора Купера, важак індзейскага племя магікан Чын-Гач-Гук прызнаўся свайму сябру Наці Бампа, што мае адну вялікую мару. Сутнасць яе па-індзейску простая і нават для нашай складанай цывілізацыі наіўная. Ён вельмі хацеў, каб на гэтай вялікай зямлі індзейцы і белыя навучыліся жыць у міры. На гэта яго бледнаскуры сябра адказаў, што тое немагчыма. І, разбураючы вучэнне „Утопіі” Томаса Мура, дадаў, што не толькі белыя і чырвоныя не змогуць жыць супольна, мірна і ва ўзаемнай павазе, але нават і чырвоныя з чырвонымі ды белыя з белымі ніколі не знойдуць агульнай мовы і не збудуюць на зямлі такога грамадства, дзе ніхто не захоча жыць лепш за кошт бліжняга.

Гісторыя чалавецтва паказала, што Наці Бампа не памыляўся. Людзі ваявалі і з іншымі народамі, і самі з сабой. Прычыны пастраляць па сабе падобных заўсёды знаходзіліся. Войны нават пачалі класіфікаваць на справядлівыя і несправядлівыя. А пасля заблыталіся і ў гэтых вызначэннях. Тады і сталі думаць пра ролю асобы ў гісторыі.

У навейшай гісторыі таксама без ролі асобы не абышлося. Зусім нядаўна Барыс Ельцын заявіў, што дасць суб’ектам Расійскай Федэрацыі столькі суверэнітэту, колькі тыя змогуць пацягнуць. Тады палітычныя колы Расіі баяліся толькі таго, што іх федэрацыя разваліцца на некалькі суверэнных кавалкаў. А ў Беларусі перажывалі, што Лукашэнка здасць незалежнасць і стане кіраўніком саюзнай Расійска-Беларускай дзяржавы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF