Ніва № 36 (2730), 7 верасня 2008 г.

Спрэчны дэзідэрат

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Калі гаворка аб дафінансаванні ўвекавечанняў у выглядзе капліц, дык прынялі мы прынцып, што іх не дафінансоўваем, — сказаў у час аднаго з апошніх пасяджэнняў сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей генеральны сакратар Рады аховы помнікаў памяці, змагання і пакут (РАППЗіП). Гэтым самым аднёсся ён да магчымасці прафінансаваць у Беластоку Помнік праваслаўным жыхарам Беласточчыны забітым, закатаваным і загінуўшым у 1939-1956 гадах.

Прыгадаем. Справа пабудовы помніка цягнецца з 1997 г., калі было зарэгістравана адпаведнае Згуртаванне (Камітэт). Першапачаткова помнік меў быць пастаўлены на скверыку паміж Свята-Мікалаеўскім саборам і гасцініцай „Крысталь”. Тагачасныя ўлады з прэзідэнтам Рышардам Турам на чале на такую лакалізацыю не далі згоды. Таму аўтары ідэі пабудовы рашылі змяніць праект першапачатковага помніка на капліцу, а новым месцам лакалізацыі стала тэрыторыя ля Свята-Духаўскай царквы на Антонюку. Пасля шматлікіх цяжкасцей з боку ўлад, Ваяводскі адміністрацыйны суд выдаў рашэнне, у адпаведнасці з якім лакалізацыя ля царквы Св. Духа не выклікала засцярог.

Незалежна ад пытанняў, звязаных з распалажэннем помніка-каплічкі, усё стаіць пытанне дафінансавання яго пабудовы. Паводле члена Камітэта Яна Сычэўскага (БГКТ, ТБК), уся рэалізацыя мае каштаваць 100 тысяч зл., а сабрана 26 тыс. зл. Паводле іншых разлікаў спатрэбіцца 150 тысяч злотых. Якраз пытанне дафінансавання пабудовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF