Ніва № 35 (2729), 31 жніўня 2008 г.

Генё на шэнгенскай мяжы

Міра ЛУКША

Генё Лукша і не думаў стаць зоркай тэлебачання. Не так ён сам, як ягоныя кеды прыцягнулі пад тэлеэкраны і да старонак газет, ды настолькі, што чытачы пісалі ў інтэрнэце: Cała Polska kibicuje Gienkowi! І ўбачылі яго ад сівеючай галавы да пят абутых прынцыпова ў „трампкі-галёўкі”. Цяпер гэты спартыўны танны абутак карэйскай вытворчасці афіцыйна завуць у краіне „чачэнкамі”. Бо мянушку мае Генё якраз „Чачэн”, пра што неадкладна напісалі таксама агульнапольскія і тутэйшыя газеты. Выступіў Генё ў поўным вобразе як абвінавачаны ў wykroczeniu, хоць вельмі рэдка ў поўны рост у медыях выступіць могуць злачынцы, асабліва жорсткія праступнікі закону, ды па спецыяльным рашэнню правасуддзя. Мог бы выступіць цяпер за кампенсацыю добрага імя падсудны гайнаўскага суда і да газет, і тэлебачання, ды ўсе ж яны не хацелі яму ўчыніць шкоду, а якраз памагчы змагацца з Установай. Нават установамі. Бо трапіў немалады беларус з падбеларускай мяжы ў сітуацыю вартую кафкаўскага героя Юзафа К. Установа тыпавала яго на злачынцу і злавіла. Арыштавала, засудзіла без судовага разбору і прыслала на хатні адрас загад аплаты за парушэнне польскага закону. У раённым судзе ў Гайнаўцы, аддзеле бельскага раённага суда, на спісках на дзвярах выключна такія справы — „без судовага разбору”. Не запрашаецца на справу нават падсудны, паколькі ўсе справы для суда — відавочныя. Установа, званая Судом, вырашыла канчаткова справу на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF