Ніва № 35 (2729), 31 жніўня 2008 г.

Каб захаваць ад забыцця

(заканчэнне; пачатак у 33 нумары)

Размова з Іааннай Корх, гісторыкам Комплексу прафесійных школ з Гайнаўкі, карэспандэнтам „Беларускіх гістарычных сшыткаў”.

Аповеды аб эпідэміях у далёкім мінулым — займальныя і многа з іх можна даведацца, але ў даследаваннях гісторыкі абапіраюцца перш за ўсё на архіўныя матэрыялы. Што Вам удалося знайсці пра эпідэмію халеры 1831 года, калі на нашай тэрыторыі ўзнікла найбольш халерычных могілак?

— З захаваных дакументаў вядома, што паўстаў Бельскі павятовы камітэт аховы перад халерай, які дзейнічаў у 1831-1833 гадах, што непасрэдны кантроль за яго працай вёў міністр унутраных спраў Расіі, а ганаровы патранат трымаў сам цар. Камітэт увёў многа ўказанняў і наладзіў супрацоўніцтва з духоўнымі праваслаўнай, каталіцкай і яўрэйскай канфесій. Задачай духавенства было інфармаваць прыхаджан якім чынам прадухіліць заражэнне і якімі спосабамі лячыцца. Святары былі абавязаны стварыць вернікам магчымасць дэзінфекцыі растворам хлору ў прытворы храма. А сукно і спірт даваліся паліцыянтам, дзесятнікам і іншым асобам адказным за хаванне нябожчыкаў.

Аднак у нашых сёлах многія ўказанні не выконваліся. Хаця каля ахопленых халерай вёсак стаялі ахоўнікі, якія мелі сачыць, каб насельніцтва не перамяшчалася, людзі ездзілі ў суседнія вёскі, а нават і на навакольныя рынкі. Белай крэйдай трэба было памеціць хаты, у якіх былі хворыя на халеру, каб туды не заходзілі іншыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF