Ніва № 35 (2729), 31 жніўня 2008 г.

Знаёмства з традыцыйнай кулінарыяй

Міхал МІНЦЭВІЧ

Гмінны асяродак культуры ў Орлі здаўна не мае адпаведнага памяшкання для сваёй статутнай дзейнасці. Цяперашні офіс вельмі цесны, няма тут сцэны, немагчыма правесці ў ім сход, не згадваючы ўжо нават пра выстаўкі ці канцэрты. Аднак, як нядаўна аказалася, вельмі цікавыя і карысныя заняткі з моладдзю можна правесці і навонкі яго. Здзейсніла гэта дырэктар асяродка Анна Несцярук, а мерапрыемства можа быць вельмі перспектыўным.

Арлянскі ГАК звярнуўся ў Ваяводскую ўправу за дафінансаваннем праекта „Warsztaty Kulinarne — Smak Tradycji”. Хадайнічалі за амаль пяццю тысячамі злотаў, атрымалі чатыры тысячы. Гэтыя сродкі будуць прызначаны на куплю трох драўляных латкоў, крытых гонтай, дзеля прэзентацыі ежы; у плане выпуск кнігі кулінарных рэцэптаў (на польскай і беларускай мовах). Найперш былі куплены неабходныя для кулінарнай вытворчасці прадукты, з якіх пад вокам спрактыкаваных старэйшых гаспадынь моладзь выпякае гатовыя прысмакі. Праграма запушчана ў ход 14 ліпеня, а завяршэнне майстар-класаў будзе ў канцы жніўня. ГАК фінансуе каля 75% мерапрыемства, гміна гарантуе транспарт.

— Ідэя кулінарных майстар-класаў, — кажа дырэктар ГАК Анна Несцярук, — выспела з патрэбы прэзентацыі і прыпаміну нашых мясцовых прысмакаў, простых і смачных страў, якія калісь рыхтавалі нашы бабулі. Паралельнай мэтай нашай ініцыятывы стала фінальная для праекта прэзентацыя ежы і смакаванне яе пры нагодзе кірмашу 31 жніўня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF