Ніва № 35 (2729), 31 жніўня 2008 г.

Сакі — другая Грабарка

Аляксей МАРОЗ

Святкаванні Праабражэння Гасподняга на горцы побач Сакоў (Кляшчэлеўская гміна), дзе знаходзіцца Дзмітрыеўская царква, адбываліся здавён-даўна, так што мясцовыя жыхары не патрапяць расказаць пра іх вытокі. Можа нейкае няшчасце, а можа ўдзячнасць Богу за яго міласэрнасць, якую хацелі аказаць мясцовыя людзі, спрычыніліся да пастаяннага ўзвелічэння Госпада ў дзень Яго праабражэння перад выбранымі вучнямі менавіта побач Сакоў. Аднак найбольш праўдападобна, што само распалажэнне царквы на горцы, якая напамінала новазапаветны Фавор, стала прыцягваць да гэтага месца не толькі мясцовых вернікаў, але і паломнікаў. Тут жа знаходзіцца цудатворная ікона Дзмітрыя Салунскага, за якога заступніцтвам людзі атрымліваюць Божую падтрымку. Адзін з маіх суразмоўцаў успамінаў, што яго продкі прыязджалі або ішлі пяшком сюды памаліцца аж з Гарадоцкай зямлі.

Не канкурэнцыя, а дапаўненне

Пасля вайны, у час атэізацыі і будовы сацыялізму, улады намагаліся абмежаваць масавыя праваслаўныя святкаванні. Магчыма, што гэта і паўплывала на змяншэнне ўдзелу праваслаўнага насельніцтва ў святкаваннях у Дзмітрыеўскай царкве, якая доўгі час была толькі філіяльным храмам. Вельмі дастойна праходзілі святкаванні Праабражэння Гасподняга на Дзмітрыеўскай горцы і да стварэння Мужчынскага манастыра ў Саках у 2001 годзе, але нельга было гаварыць аб масавым характары гэтай малітоўнай сустрэчы. Аднак, калі ўзнік манастыр, а перад іконай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF