Ніва № 35 (2729), 31 жніўня 2008 г.

А гады плывуць і плывуць...

Васіль САКОЎСКІ

II

Кожны этап людскога кругавароту нясе ў сабе як мілыя, так і цяжкія сюрпрызы. Падобна бывае і з цэлымі грамадствамі. Праходзяць і яны праз этапы ці перыяды — і гэтыя перыяды могуць у іх быць лепшыя ці горшыя.

Возьмем, напрыклад, нашу тутэйшую нераспешчаную добрым жыццём беларускую меншасць — прыгляньмася яе зменлівым паваенным лёсам. Пройдзена ўжо намі немалая дарога — звышшасцідзесяцігадовая. Пара аглянуцца назад і паразважаць над нашай дарожнай картай.

Пасляваенны час усіх народаў і тэрыторый, праз якія перакацілася такая страшная вайна, быў вельмі нялёгкім. Тым больш час нашых тэрыторый, якія і да вайны былі адсталымі, занядбанымі, запушчанымі. Да гэтай адсталасці прычыніліся і бежанства, і санацыйная Польшча, і кароткае тут савецкае панаванне, і нямецкая акупацыя. Былі яшчэ і іншыя складанасці.

Доўга не было вядома, да якой дзяржавы будзе належаць наша тэрыторыя — да Савецкага Саюза ці Польшчы. А калі да Польшчы, то якой мае быць гэтая Польшча? Ані санацыйная Польшча, ані Савецкі Саюз не пахлі нашаму народу. Добра ўпіліся яны нам у косці ў свой час і добра было вядома чаго можна чакаць ад іх.

З цягам часу пачало праясняцца, што наша тэрыторыя будзе належаць да Польшчы, а польскае грамадства пачне будаваць новую, іншую Польшчу — народную, справядлівую.

Моцна абяцаючымі, але і цяжкімі і небяспечнымі нашаму беларускаму народу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF