Ніва № 35 (2729), 31 жніўня 2008 г.

Нацыя самазабойцаў?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Цягам апошніх дзесяці гадоў Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па колькасці самагубстваў. Даследчыкі адзначаюць, што іх ровень вялікі ва ўсіх краінах рэгіёна, але Беларусь за апошні перыяд абагнала ўсіх па гэтым сумным паказніку. Навукоўцы тлумачаць такую сітуацыю сталым ростам ужывання алкаголю, суб’ектыўным адчуваннем браку жыццёвых перспектыў, дэпрэсіўным асяроддзем і нізкімі выдаткамі на культуру. Менавіта гэтыя фактары найперш уплываюць на крок чалавека да вялікага смяротнага граху. Самагубства аднаго чалавека — гэта асабістая трагедыя аднаго чалавека, бяда і гора канкрэтнай сям’і гэтага чалавека. А што, калі на мяжы самагубства пастаўлена цэлая дзяржава, цэлы народ? Дзяржаўны курс, які праводзіцца ў Беларусі ў найноўшай гісторыі, выразна скіраваны на знішчэнне беларускай мовы, беларускай культуры, нацыянальнай ідэнтычнасці, адметнасці. Беларусаў хочуць знішчыць і пастаянна штурхаюць на край пагібелі. І цэлы час вісіць пагроза паглынання Беларусі імперскай Расіяй, якая ўжо распрастала драпежныя крылы і выпусціла вострыя кіпцюры. Крывавыя падзеі ў Грузіі выразна паказалі, што цяперашняе крамлёўскае кіраўніцтва не спыніцца ні перад якімі міжнароднымі пагадненнямі, нормамі чалавечнасці і заканадаўства, што для гэтай палітычнай банды ўчарашніх спецслужбоўцаў, а сёння ўладароў амаль адной шостай часткі зямлі, няма аніякіх маральных абмежаванняў. Масква проста не можа жыць і існаваць без вайны. Вайна — халодная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF