Ніва № 35 (2729), 31 жніўня 2008 г.

Спрэчка, здаецца, на фінішы?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Такіх добрых размоў ад гадоў ужо не было, — так аб шляху да паразумення паміж Праваслаўнай і Грэка-каталіцкай цэрквамі, у якім негацыятарам з’яўляецца польскі ўрад, сказаў „Ніве” сямятыцкі епіскап Георгій, сакратар Праваслаўнай мітраполіі. Тым часам Хельсінскі фонд правоў чалавека канфлікт паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі на права да 24 храмаў у паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы палічыў за „адзін з нешматлікіх у сённяшняй Польшчы міжканфесійных канфліктаў”.

Нерухомасці (або іх часткі), якія знаходзяцца ў юрыдычным валоданні цэркваў, пасля ўступлення ў сілу адпаведных законаў аб адносінах РП і паасобных Касцёлаў станавіліся іх уласнасцю. Датычыла гэта таксама Польскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы (за прыняцце гэтага закону змагаўся ў Сейме падляшскі дэпутат Яўген Чыквін). Аднак была зроблена агаворка, што не датычыць гэта больш чым дваццаці пасляўніяцкіх храмаў, якія былі ў валоданні праваслаўных якраз у паўднёва-ўсходняй Польшчы. Гэтыя пытанні меў вырашыць асобны закон.

— У законе ад 1991 г. быў запіс аб перайманні храмаў згодна з юрыдычнымі нормамі. Дэталёвыя рэгуліроўкі былі змешчаны ў двух ці трох асобных пасольскіх законапраектах, якія, аднак, Сейм адхіліў. Ніводзін з урадаў у сваю чаргу не падаў уласнага праекта, — тлумачыў „Ніве” мітрафорны протаіерэй Георгій Тафілюк, рэктар Праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Варшаве, адзін з членаў супольнай камісіі, сабранай для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF